Мае погляды стабільна-павольна рухаюцца ў левым кірунку
Сёньня размаўляў з акадэмічнай куратаркай наконт курсаў на наступны сэмэстр. Хачу ўзяць курс па бізнэсу і этыцы. У апісаньне курса ёсьць выраз whistle-blowing (дуць у сьвісток). Куратарка патлумачыла, што whistle-blowing гэта калі супрацоўнік кампаніі рызыкуючы звальненьнем і ідучы супраць ляяльнасьці да працадаўцы "зьлівае" інфу пра неэтычныя/шкодныя дзеяньні кампаніі. Нешта падобнае да "крыніцы ў адным са шпіталёў Менску, якая прасіла не называць яе імя, распавяла Радыё Свабода:"
56 афіцыйна пацьверджаных выпадкаў
Па Міжнароднай Палітычнай Эканоміцы пішу эсэ пра правы на інтэлектуальную ўласнасьць ў інфармацыйнай эпосе. Узгадваю швэцкую Партыю Піратаў і судовы працэс супроць стваральнікаў The Pirate Bay. Між іншым па Міжнароднаму Праву павінен быў паглядзець дакумэнтальны фільм пра Міжнародны Крымінальны Суд. Фільм можна было паглядзець задарма ў інтэрнеце да 21 кастрычніка, пасьля чаго пачаўся продаж DVD. Я, вядома, як цудоўны прыклад няўдалага інвэставаньня (маю на ўвазе ўсе атрыманыя мною стыпэндыі :), фільм не паглядзеў. А па ім трэба пісаць эсэ. Аднак пасьля працяглага пошуку быў знойдзен торэнт! Дзякуй піраты, дзякуй Google!
Між іншым, швэцкая партыя піратаў патрабуе 3 рэчы:
1. Рэформа закону аб капірайце: бясплатнае капіяваньне для некамэрцыйнага выкарыстаньня і скарачэньне тэрміну манаполіі на капірайт да 5 год
2. Альтэрнатыўныя фармацэптычныя патэнты, якія зробяць лекі даступнымі нават бяднейшым краінам
3. Павага да прыватнага жыцьця: скарачэньне негалоснага назіраньня за грамадзянамі